Беларускія тэксты

Букет бэзу

Б. Сачанка

Чытаць гэты тэкст лацінкай

Зінаіду Паўлаўну я ўспамінаю заўсёды з душэўным болем і далёкім шчымлівым смуткам. Вось і цяпер бачу блакітны ранак далёкага першага верасня, калі мы, вучні невялічкай палескай сямігодкі, тоўпіліся ля ганка школы…

Потым мы разбегліся па класах. Селі за парты, выцягнулі з сумак сшыткі, кніжкі і чакалі, калі нарэшце зойдзе яна, наша новая настаўніца.

Зазвінеў званок, і амаль у той жа момант дзверы асцярожна адчыніліся і ў клас увайшла яна, маленькая, шчуплая.

— Добры дзень, — сказала гучна і весела, падышла да стала, разгарнула журнал, — я буду ў вас класнай кіраўніцай і буду весці матэматыку. А цяпер давайце знаёміцца. Зваць мяне Зінаіда Паўлаўна.

Яна ўсміхнулася і пачала дрыготкім і вельмі напеўным галаском выклікаць усіх нас па парадку па спісе. I мне — не ведаю чаму — захацелася зрабіць нешта такое, каб сапсаваць усю святочнасць гэтага дня, сапсаваць новай настаўніцы настрой. Я выняў з кішэні шпільку і ткнуў ёю ў бок сябру па парце. Той крыкнуў на ўвесь клас.

Шчокі ў Зінаіды Паўлаўны запунсавелі, яна паволі паднялася і, уставіўшыся ў мяне блакітнымі вачыма, алоўкам паказала на кут.

I гэта падліло масла ў агонь.

Назаўтра я залез у калгасны сад, і вартаўнік прыбег за мною проста ў школу. Класная кіраўніца загадала мне высыпаць на стол грушы і яблыкі. Я не паслухаўся, і зноў, на гэты раз аж два ўрокі, прастаяў за партаю.

Праз дзень я натварыў яшчэ нейкага глупства. А там і пайшло… Ніхто ні дома, ні ў школе не мог зразумець, што са мною сталася.

Раней па матэматыцы я меў толькі «выдатна» і «добра», цяпер жа насупраць майго прозвішча ў журнале заскакалі тройкі, двойкі і нават адзінкі.

Мяне вадзілі ў настаўніцкую, выклікалі да дырэктара. Але нічога не памагала. Варта толькі было ўбачыць у класе Зінаіду Паўлаўну, як мяне так і цягнула зрабіць нейкі выбрык.

Класная кіраўніца сачыла за мною вельмі пільна, старалася ію прапусціць нават маленькай маёй правіннасці. Потым раптпм яе нібы хто падмяніў. Што б я ні рабіў — яна не звяртала І’нагі. I гэта злавала мяне больш за ўсё. Не маючы як адпомсціць нпстаўніцы, я пачаў жадаць Зінаідзе Паўлаўне якой хваробы.

Ды класная кіраўніца не хварэла. Яна была ўвішная, дакладпая і заўсёды роўна ў дзевяць пераступала парог нашага класа.

Захварэла Зінаіда Паўлаўна нечакана вясною, перад самымі ;>кзаменамі. I тады я ўспомніў, як некалі жадаў настаўніцы хваробы. Успомніў, і мне здалося, што ва ўсім вінаваты я і толькі я. Гэта я не даваў ёй спакою, гэта я не раз даводзіў яе да слёз. Каб мо я, Зінаіда Паўлаўна не падарвала б здароўя і не хварэла б.

Са школы я прыходзіў пануры і злосны. Урокі не лезлі ў галпву, і я цэлымі днямі блукаў абы-дзе. Неяк нават трапіў у стары, запушчаны сад. Там, сярод здзічэлых кустоў парэчак і малінніку, я знайшоў кусцік бэзу. I тут я падумаў: як было б добра цяпер падарыць Зінаідзе Паўлаўне букет такога вось роснага ліловага бэзу.

Адвячоркам я сеў на веласіпед і паехаў у мястэчка. Яно было кіламетраў за пяць ад нашай вёскі. Там, я добра ведаў, у агародчыках цвіў бэз. Я пералез праз высокі дашчаны плот і пад самым акном наламаў цэлае бярэмя бэзу.

Усю ноч я не спаў, чакаў моманту, каб незаўважна занесці ў хату бэз. Гэты момант надар.ыўся толькі на досвітку. Я ціхенькп адчыніў дзверы і проста на кухні на стол палажыў вялізны росны букет.

Зінаіда Паўлаўна хутка ачуняла і зноў прыйшла ў школу. I мне здалося, што дабрэйшай і прыгажэйшай за яе настаўніцы не было яшчэ ніколі ў нашай школе.