Вецер
А. Жук
I Іоччу пахаладала. Раніцаю вуліца пакрылася шэранькаю пндііііною скарынкай. Халодны і шчыльны, як вада, вецер збійпі’ а ног.
Чалавек спыніў мяне і запытаўся, як прайсці да гастраноМІ І, што ля трамвайнага прыпынку. Мужчына шырока расстані у ногі, абапёрся на чорную палку. У левай руцэ матлялася міі мотры карычневая сумка, старая, але акуратная. Чалавек Нпчмкана ўсміхнуўся:
Я са шпіталя. Да сястры зайсці хачу. Мішку цукерак куІ І І Ц І. трэба. >1 сказаў яму, што лепш перайсці на другі бок вуліцы.
I Іад расшпіленым пінжаком была толькі шэрая кашуля. Ві/іміп., калі ад’язджаўчалавек на лячэнне, не падумаў пра раннія мччінія халады.
Пейкі час я стаяў, глядзеў, як ён асцярожна перайшоў цераз пуліцу.
На адкрытым месцы ад ветру неспадзявана ўпала на тратупр сумка, высока ўскінулася ўгору палка. Апранутая ў чырпоную куртку жанчына абышла чалавека, падазрона зірнула пн яго. Мужчына паволі сагнуўся, падняў сумку, асцярожна I кнлграбна пайшоў далей па вуліцы.
Ужо ў аўтобусе мне ўспомніліся нейкія нязвыклыя наскі яго чправікаў, і толькі тады я здагадаўся, што быў ён на пратэзах.
Ад сустрэчы, мабыць, запала ў душу незразумелая макавінкя нейкай вінаватасці за вецер і холад на вуліцы, за маладую жннчыну, якая абмінула інваліда. Усё гэта паўстала ў памяці прнз многа гадоў зусім нечакана.
Дзень быў пяшчотны, цёплы. Прырода нібы хацела сагрэць I гуцешыць усё жывое перад доўгімі халоднымі дажджамі. У магнзіне
«Дары прыроды» прадавалі мёд, і чарга стаяла на ўвесь мпгазін.
— Мёду больш няма, толькі тое, што засталося ў бітоне, — не норшы раз папярэджвала прадаўшчыца людзей.
У гэтай цеснаце паўз чаргу праціснулася да прылаўка высокпя жанчына з густымі залацістымі валасамі, якія спадалі на плечы. 3-за іх усе, мабыць, і звярнулі на яе ўвагу.
— Ты куды без чаргі? Назад! — нечакана прагучала аднекуль, як быццам не з цяперашняга часу.
Пенсіянер з трохлітровым слоікам у руцэ схапіў жанчыну за локаць.
Лютасць у вачах, рэзкі паварот тулава, нібы ў руках у мужчыны апынуўся аўтамат, з якім ён гатовы кінуцца на любога, хто асмеліцца ступіць уперад.
Скаланулася ад нечаканасці прадаўшчыца, замерла на імгненне чарга, спалохана прагучаў голас жанчыны:
—Мне не мёд. Я арэхаў хацела глянуць сыну.
—Я не хачу арэхаў, мама, пайшлі! — хлопчык цягнуў сваю маладую маму за палец і насцярожана глядзеў на людзей. Жанчына з палёгкай паслухмяна пайшла за сынам.
Толькі тады ўздыхнула, заварушылася чарга.
—А рукі не трэба распускаць, — сказаў мужчына ў спартыўнай куртцы і джынсах. — Не той час!
Пенсіянер з трохлітровым слоікам азірнуўся, змераў яго позіркам зверху ўніз і злосна прамовіў:
— Асмялелі!
Ён больш нічога не сказаў, павярнуўся да прылаўка. Праз два чалавекі падыходзіла чарга, мёду яму хапала на ўвесь слоік.
Я выйшаў на вуліцу. Свяціўся пагодны вераснёўскі дзень. Але на гэтым цяпле холадам павявала ад нядаўняга. I ўспомніўся той асенні дзень, інвалід на сцюдзёным ветры, вылінялыя стужачкі ўзнагарод. I сённяшні дагледжаны твар, калодка ўзнагарод, пераважна юбілейных, і ўладная лютасць, якая раптам прарвалася на людзей аднекуль з таго часу, калі ў пашане быў другі парадак.