Беларускія тэксты

Групавы заплыў

С. Давідовіч

Чытаць гэты тэкст лацінкай

У Будах, ля самай дарогі, была пасля вайны сажалка. Ёсць І І 11ІІ і сёння. Але тады, у маленстве, яна здавалася агромністай I глмбокай. Сёння ж сажалачка выклікае спачувальную ўсмешку. 3 аднаго боку над ёй схіліліся зморшчаныя вербы, якія гляд;ія ць у ваду і, здаецца, не вераць, што так хутка ляціць час. На і і.ія вербы калісьці любілі ўзлазіць вясковыя хлопцы, каб на спмаробны кручок, прывязаны да ніткі, злавіць якую-небудзь рыбіну. А рыбы нам вельмі хацелася, бо ад пасляваеннага голаду не было ратунку.

Сярод нас былі падлеткі, якія разумелі, што самаробны крумок не накорміць. 3 дапамогай дарослых яны сплялі вялікі кош, палезлі з ім у ваду і сталі цягаць яго па дне, зачэрпваючы гразь. Л ў гразі на дне, як вядома, любяць адпачываць карасі-гультпі. Закапаюцца з галавой у ціну і спяць сабе з асалодай. Гразь у кашы хлопцы вымывалі, і рыбіна, якая зазявалася, білася ў дно, у сцены каша. Але было позна: праспала яна сваё жыццё. Хлопцы чэрпалі гразь і мылі, як тыя золатаздабытчыкі. Але што золата! Яго не ўгрызеш, не з’ясі! Рыба была тады для нас дпражэйшай за золата.

Падзівіцца на першы ўлоў сабралася амаль уся вёска. А спраіш ішла даволі спрыяльна: амаль з кожным зачэрпваннем трапляла рыбіна, а то і дзве. Але раптоўна нячыстая сіла падкінула ў кош вялізнага карася.

Папярэднія карасі былі з далонь, а гэты нн ўвесь кош. Парсюк, а не карась!

Выцягнулі яго на бераг да ўсёй рыбы, пазахапляліся, пагаманілі і пачалі дзяліць улоў. Дзялілі, цешыліся і пагаджаліся. Лле калі дайшла справа да вялізнага карася, загулі, заспрачаліся. Хутка спрэчка ператварылася ў сварку. Кожны з удзельнікнў рыбалкі і тыя, хто плёў кош, хацелі прынесці карася-волата дадому. Да таго распаліліся хлопцы, што следам за рэзкімі словамі гатовы былі пайсці ў ход кулакі. Але адзін з рыбакоў, самы гарачы і рашучы хлопец, схапіў карася і з дарогі, дзе ўсе стаялі, з усёй сілы кінуў у ваду. Ды так моцна, што той, апісаўшы ў паветры дугу, гулка плюхнуўся на сярэдзіну сажалкі. Гэта падзенне аглушыла карася, і ён белай нерухомай плямай пагойдваўся на вадзе, шырока разганяючы кругі. Усе аслупянелі, але толькі на імгненне. Убачыўшы, што карась роўненька ляжыць на вадзе, нібы дражніцца, усе шуганулі ў ваду, і яна закіпела ад дзясяткаў сквапных і спрытных рук і ног. У нас, малых, што стаялі на беразе, перахапіла дыханне ад такога відовішча.

Тым часам адлегласць паміж аглушаным карасём і азартнымі рыбаловамі хутка скарачалася. Усе разумелі, што карась пакуль нічый і што першы, хто дакранецца да яго, будзе ўладальнікам рыбіны. 3 берага мы не бачылі ні лідараў, ні аўтсайдараў, бо сцяна пырскаў закрывала іх ад нашых вачэй.

Калі ж да карася заставаліся лічаныя метры, ён ачуняў, крануў з лянотай раз-другі хвастом, глянуў асалавелымі вачыма на сваіх звар’яцелых крыўдзіцеляў і даў нырца, каб у сваёй любімай ціне працягнуць перарваны сон.