Дзік
Г. Марчук
Дзік выходзіць на двор без дзяжурнага выгулынчыка раней за ўсіх суседскіх сабак недзе а шостай гадзіне. Вочы ў Дзіка злыя, голас рэзкі, але не пісклявы. Ён дварняжка, гаспадар двара і яго вартаўнік. Ніхто на яго тэрыторыі не пройдзе незаўважаным. Сабака бяжыць услед за веласіпедам, матацыклам, машынаю, гучна гаўкае, палохае, папярэджвае, аднак кусацца не лезе.
Дзік ведае ўвесь двор, кожны кусцік, дрэўца, лаўку, машыну, таму што ўсё яго жыццё праходзіць на вуліцы, а на другі паверх ён прыходзіць толькі нанач.
У цёплыя вясенне-летнія дні, ад самай раніцы да цемнаты, Дзік гуляе з сабакамі, бегае з дзецьмі, грэецца на асфальце, ля ног гаспадыні, якая часта сядзіць з сяброўкамі і пенсіянеркамі, ахвотна суправаджае дачку гаспадыні да гастранома і назад, качаецца ў пяску.
Па натуры Дзік ціхмяны, ніколі не грызецца з чужымі сабакамі і адзін цераз небяспечную дарогу ў суседскі двор не ходзіць. Калі яго клікнуць, не лянуецца, першы падбяжыць да тваіх ног. Дзік шмат каго ведае і не толькі са свайго пад’езда. Дзік не пераборлівы: есць усё, што яму часам кідаюць, але ж есці пачынае не адразу, як бы саромеецца браць на людзях міласціну.
Назіраючы збоку, можна сказаць, што Дзік жыццём задаволены. Аднак вось ужо другі год, з таго часу як яго забрала да сябе новая гаспадыня, у Дзіка не знікае з вачэй насцярога, страх. Як толькі пачынае цямнець, Дзік адразу бяжыць да дзвярэй свайго пад’езда, садзіцца і вінавата чакае выпадковага чалавека, каб той адчыніў яму дзверы.
Бяжыць да сябе на другі паверх і ўжо не выходзіць да ранку. Дзік вывучыўся нядрэнна падпяваць, калі дачка гаспадыні іграе на піяніна. Ён садзіцца побач, задзірае галаву ўгору і, як цыркавая зорка, спявае з такой асалодаю, такім натхненнем, нібыта яго ў кіно здымаюць.
У Дзіка няма ашыйніка і няма намордніка. Хіба гэта не шчасце для сабакі? Але адкуль гэты жах у яго вачах? Дзік вельмі не любіць зіму, бо раніца пачынаецца позна, а цямнее рана. Было не зусім зразумела, чаму ёк так баіцца цемры.
Аказалася, што Дзіка прывезлі ў горад знаёмыя гаспадыні, каб ён пільна ахоўваў іх багацце: відэаапаратуру, фінскую пральную машыну і дываны.
Дзік старанна нёс службу. Заходзіўся ад брэху на чужога да мырвані ў вачах, мог брахаць доўга, пакуль яго не перапынялі.
Нго першыя гаспадары часта выбіраліся гандляваць за млжу.
Вярталіся і праводзілі дні, прадаючы замежны дэфіцыт міі рынку. Дзіка ж, каб не пагрыз новую мэблю, замыкалі на гуткі, двое, трое ў цёмным туалеце. Так паступова, не па сваёй полі, Дзік патроху пачынаў слепнуць. I аслеп бы зусім, каб не ііжалілася над ім яго цяперашняя гаспадыня ды не забрала ад гкнапных знаёмых да сябе. Яму прыпісалі нейкія нават кроплі, кппалі іх у вочы, запіхвалі ў рот нейкія вітаміны. Дзік трываў, «дчуваючы клопат і дабрыню. Яго дагэтуль ніколі не гладзілі пн галаве, а тут гладзілі і на руках насілі. Уратавалі. Не аслеп Дпік, трохі яшчэ мог глядзець на белы свет і тое-сёе пазнаваць. Зпбылася яго папярэдняе жыццё ў раскошнай кватэры з цёмпым туалетам.
Л жах перад цемраю застаўся.