Дуб
У. Мяжэвіч
На поўдні нашай краіны вучоныя пры раскопках старажытных паселішчаў чалавека знайшлі многа доказаў, што тагачасныя людзі пяклі хлеб з жалудоў. Жалуды сушылі, церлі на муку, а з гэтай мукі пяклі хлеб. Не пшаніца і жыта былі для чалавека першымі хлебнымі раслінамі, як гэта прынята лічыць, а дуб. Гэты факт пацвердзілі пазней і вучоныя многіх краін. Нашы археолагі знаходзяць жалудовы хлеб у старых пахаваннях, якім па пяць-шэсць тысяч гадоў.
За што яшчэ такая павага дубу? Не толькі за яго прыгажосць, даўгалецце, магутнасць. Дуб служыў нашым продкам у абарончых умацаваннях супраць знешніх ворагаў. Калі шмат стагоддзяў назад рабілі засады, то перш за ўсё клалі ўпоперак дарог магутныя дубы, перагароджваючы ворагам шляхі на Маскву. Нездарма татары-захопнікі называлі нашы лясы вялікімі крэпасцямі.
Яшчэ паважаюць людзі дуб за яго трывалую і прыгожую драўніну. Кара яго ідзе на дубленне скур, а лісце служыць кормам для вусеняў шаўкапрада. Гэта той самы гааўкапрад, што дае натуральны шоўк.
Лесаводы добра вывучылі жыццё ляснога волата. Ён не баіцца самага моцнага ветру і выстойвае перад націскам шалёнай буры. У народзе можна іншы раз пачуць такую прымаўку: «Трымайся за дубок, ён карэннем у зямлі глыбок».
Некалі дуб рос выключіга самасевам, а цяпер ён высаджваецца ў Беларусі штогод на тысячах гектараў. Зразумела, там, дзе ён расце ў лесе, і цяпер самастойна ўзнімаецца дубовы падрост. Але галоўнае ў гэтай справе робяць лесаводы. Яшчэ нам вельмі дапамагае адна добрая птушка, завуць яе арэхаўкай. Яна запаслівая, хавае жалуды, арэхі ў мох, зямлю, пад лісце. Але часам забывае, дзе схавала корм, і тады там праз некаторы час узнімаюцца маладыя дубкі.
Да гадоў дзесяці дуб расце вельмі павольна, па некалькі сантыметраў за лета. У гэты час ён, рыхтуючыся да шматвяковага існавання (а жыве ён доўга — да тысячы гадоў), закладвае для свайго росту і жыцця, як кажуць, надзейны падмурак. Развівае магутнае карэнне, глыбока пранікаючы ім у зямлю.
Замацаваўшыся як след у зямлі, дуб фарміруе сваю крону. Па паўметра, а то і больш выцягваецца ўгару за лета. Ёсць яшчэ адна цікавая асаблівасць у дуба. Ён за адно лета можа два, а то і тры разы расці з перапынкамі. Наступаюць спрыяльныя дні — дуб расце, а як толькі парушаецца патрэбны рэжым — спыняе рост. Лесаводы кажуць, што дуб расце ў цёплым кажуху, але з адкрытай галавой.
Чалавечае жыццё вельмі кароткае, а дуб першы раз цвіце, калі яму споўніцца сорак, а то і пяцьдзясят гадоў. Іншы раз аж у семдзесят — восемдзесят гадоў ён пачынае даваць першыя жалуды. Калі чалавек саджае яблыньку, то праз некалькі гадоў ён здымае першыя яблыкі.
Значыць, гадуе ён дрэва не столькі для нашчадкаў, колькі для сябе, для сваёй патрэбы. Дубы ж мы садзім і вырошчваем не для сябе, а для тых, хто будзе жыць пасля нас.
Раней, чым дуб стане сталым, зменіцца некалькі пакаленпяў людзей.
У сто гадоў дуб яшчэ малады!