Беларускія тэксты

Жураўліная школа

В. Вольскі

Чытаць гэты тэкст лацінкай

Над лугавінай панавала цішыня.

Цяпер мы смела маглі варушыцца, гаварыць, абменьвацца ўражаннямі.

— Вось так жураўлі і жывуць, — сказаў Дзямід, чамусьці ўздыхнуўшы.

Ладзяць тут, на купінах, гнёзды, выводзяць птушанят, а гнёзды ў іх простыя, нескладаныя. Стаіць жораў на сваёй купіне каля гнязда, як вартавы, і аглядае наваколле. Ногі ў яго, вядома, доўгія, ды і шыя таксама не з кароткіх, а позірк востры, бачыць ён далёка. 3 купіны вельмі зручна яму наглядаць за ўсім, што робіцца на балоце. У выпадку якой небяспекі ён адразу, як толькі заўважыць нешта падазронае, дае сігнал трывогі, а голас у яго — дай божа! Чулі, які гучны?

Пасля невялікай паўзы Дзямід узяўся зноў за свае тлумачэнні.

Цяпер птушаняты ў іх выраслі, — сказаў ён далей, — нрпйшлі начатковую школу выхавання. Засвоілі ўсё тое, што мплпдому жораву трэба ведадь у першую чаргу. Перш за ўсё, як ідпбывпць сабе самастойна корм. Потым — як ратавацца ад ворагпV. Поцькі пачынаюць іх вучыць, калі дзеці зусім яшчэ малыя. I Ішсплнаюць, дзе і што можна есці, як трэба знаходзіць сабе харчаІІІІ11ііс. Вучаць малых шукаць чарвякоў пад мохам, лавіць у вадзе I V трпве жабак, есці ягады і розныя расліны. Вучаць іх бегаць, ханпццн, рабіцца непрыкметнымі, пераскокваць з купіны на купіну, у.ілнтаць у паветра. Я не адзін раз бачыў, як бацькі на гэтай лугапі ме штурхалі малых дзюбамі, падганялі іх, прымушалі рухацца хутчэй, спрытней. Потым, калі ў маладых адраслі крылы, вучылі I х мпхаць імі, падскокваць і пералятаць з месца на месца.

Слухаючы Дзяміда, я неадступна гляджу ў неба. Сонца ўвайіпло ў сілу і пачало прыпякаць, хоць і хавалася час ад часу за Лелымі аблокамі. У паветры каля нас лятаюць, нібы маленькія пнрашутысты, маладыя павучкі-вандроўнікі, а там, у далёкай нышыні, у халаднаватым паднябессі, планіруюць жоравы.

ІПырока распластаўшы нерухомыя крылы, яны робяць у пэўным парадку вялікія кругі, нібы гуляюць у нейкім рытмічным ппветраным карагодзе.

Мы сочым за іх рухамі. Уражанне такое, быццам імі кіруе нябачны майстар вышэйшага пілатажу.

Дзямід патлумачыў, што гэта не гульні, гэта жоравы пачалі онаю штодзённую трэніроўку. 3 кожным днём яны лятаюць усё больш і ўсё вышэй. Нядаўна пачалі практыкавацца на дальнасць палёту. Лятаюць кожны дзень пад кіраўніцтвам старых, вопытных птахаў, выпрабоўваючы сілу і моц сваіх маладых крылаў. Вучацца лятаць строем у пэўным парадку, робяць розныя манеўры, нечаканыя крутыя павароты то ў адзін, то ў другі бок, пыконваюць загады старэйшых.

Рыхтуюцца да самай цяжкай і самай для іх адказнай жыццёвай задачы да першага свайго выраю, да першага пералёту на зімоўку ў цёплыя краі. Пад вечар вернуцца да роднага гняздоўя, а раніцай сустрэнуць, як і сёння, усе разам усход сонца, а тады зноў возьмуцца за вучобу.

Уважліва слухаючы добразычлівыя разважанні старога егера, я адначасова з вялікай увагай назіраю за лётнымі практыкаваннямі маладых жораваў.

Адляцелі кудысьці клопаты і турботы, прывезеныя з горада. Лагодны спакой агарнуў душу. Здавалася, нічога няма на свеце, акрамя гэтага бясконцага балота і жораваў у сінім бяздонні.