Казка пра чыжыка
А. Іваненка
Чыжыкі звілі сабе гняздо на самай высокай галінцы самай высокай яліны ў лесе. Гаспадар прыносіў у дзюбцы сухія галінкі, мох, павуцінне, розны пух з раслін. Неяк нават паляцеў за лес, дзе пасвілі атару авечак, і прынёс трохі авечай воўны. Чыжыха тым часам старанна будавала малюсенькае, але вельмі моцнае гняздзечка, мацуючы пруткі павуціннем, выкладаючы яго ўсярэдзіне пухам, воўнаю ды мяккім лісцем.
Хутка ў гняздзе з’явілася пяць яек, бела-зеленаватых, з цемнаватымі плямкамі і рыскамі, і чыжыха села на іх. Чыжык прыносіў жонцы есці, ён спяваў каля яе, каб не было сумна сядзець. Калі ж яна на хвілінку ўзнімалася з гнязда, то ён сам сядаў у гняздзечка.
Ну і рады ж былі бацька і маці, калі вясёлым веснавым ранкам яйкі пачалі нарэшце расколвацца і з іх адна за адной высупуліся маленькія вільготныя галоўкі чатырох дачушак і аднаго сынка.
3 той хвіліны пачаліся клопаты пра сям’ю. Бацька і маці лёталі цэлы дзень і прыносілі сваім дзеткам то вусеняў, то розных дробных мошак. Вечарамі, калі птушаняты засыналі, бацька і маці адчувалі сябе хоць і зморанымі, але такімі шчаслівымі!
Ды шчасце радавала іх нядоўга. Ужо наступіў час птушанятам лятаць, як здарылася страшная падзея. Сіняе, заўсёды добрае і мілае неба раптам спахмурнела, пацямнела, як быццам раззлавалася на ўвесь свет.
Тата-чыжык яшчэ зранку паляцеў далёка, аж за бярозавы гай. Чыжыха распусціла свае крылы, падгарнула пад іх дзетак, а сама прытулілася да ствала яліны. Нават яна, старая яліна, стагнала і рыпела ад жахлівай буры.
А раніцай зноў праяснела навокал і сонейка заззяла, як заўсёды, грэючы і лес, і ніву, і кветкі, і травы. Там і тут валяліся зламаныя навальніцай дрэвы. А колькі сваіх жыхароў не далічыўся стары лес!
Чыжыха спадзявалася, што чыжык перабыў недзе навальніцу і хутка вернецца. Але чыжык не вярнуўся ні ўвечары, ні ранкам, ні на трэці дзень.
Трэба было гадаваць дзетак, вучыць іх лётаць, трэба было вучыць іх добрай птушынай навуцы і паводзінам.
3 суседніх гнёздаў даносіліся вясёлае шчабятанне малечы, спевы бацькоў, а яе дзеці сядзелі моўчкі, і гэта прымушала балець яе маленькае птушынае сэрца. Тады чыжыха сядала на краёчак гнязда, і, хоць ёй было вельмі сумна, таксама намагалася весела спяваць і ў сваіх песеньках заўсёды расказвала дзецям, што тата вернецца да іх, абавязкова вернецца!
А з чыжыкам-татам здарылася незвычайная прыгода! У час навальніцы, калі ён заспяшаўся дадому, яго зачапіла зломленае дрэва, і ён упаў.
Раніцай яго знайшоў Андрэйка і забраў дадому. Усе ў доме думалі, што чыжык надта вясёлы, бо ён увесь час спяваў і скакаў па клетцы. Але чыжык спяваў пра сваіх дзетак. Ён згадваў свайго сынка, маленькага Піка, а скакаў па клетцы з адной думкай: можа, як-небудзь пашанцуе выбавіцца з-за кратаў? Да Андрэйкі ён прывык і любіў яго, але звыкнуцца з няволяй не мог.
Так прайшла доўгая і халодная зіма, а аднойчы вясной Андрэйка вынес клетку на балкон і адчыніў дзверды. Чыжык адразу ж паляцеў, паляцеў над полем, над ракою, над нівамі. Як добра ведаў ён той шлях! Ён ляцеў і голасна крычаў-спяваў:
Дзе вы, мае дзеткі? Дзе мая жонка, дзе мае дачушкі? Дзе мой маленькі сынок?
I раптам убачыў: на яліне сядзіць ладны жаўтагруды чыжык, а каля яго невялічкая змарнелая шэранькая птушачка. Мацічыжыха паклікала ўсіх суседзяў да сябе на свята і ні слова не сказала чыжыку, як цяжка ёй было без яго.