Купалле
С. Асіноўскі
Святкаванне Купалля — адзін з апошніх язычніцкіх абрадаў, што захаваўся да нашага часу. Гэта дзень летняга сонцастаяння, калі сіла і магутнасць сонца дасягаюць найбольшага ўздзеяння.
Усё жывое на зямлі атрымлівае ў гэты дзень максімальнае святло. Усе кланяюдца сонцу, песні спяваюць, з кветак вянкі ўюць.
У народзе свята гэта адзначалася ў ноч з шостага на сёмага ліпеня.
Напярэдадні Купалля вясковая моладзь выбірала своеасаблівага тамаду, які кіраваў святочным шэсцем хлопцаў і дзяўчат. Удзельнікі шэсця ўпрыгожвалі сябе зелянінай, дзяўчаты плялі вянкі з палявых кветак, падпяразваліся паясамі з палыну. Запальваліся доўгія паходні. Моладзь з вясёлымі песнямі абыходзіла двары, запрашаючы ўсіх на свята.
Усю ноч шугала ўвысь купальскае вогнішча, каб далёка відаць было яго, каб да сонца бліжэй. Цэлую ноч вадзілі хлопцы і дзяўчаты карагоды, скакалі праз агонь, каб ачысціцца. Абавязковым атрыбутам свята былі дзявочыя вянкі, якія пускалі на ваду. Такім чынам нявесты варажылі аб будучым замужжы. Абавязкова на Купалле запальвалася і ўздымалася на высокай жардзіне кола, падобнае да сонца. Як толькі агонь пачынаў згасаць, гэта запаленае кола пускалі з гары. I кацілася яно да рачнога ці азёрнага берага, распырскваючы вакол іскры і асвятляючы яркім купальскім агнём усё наваколле.
Існавала паданне, што купальскі агонь валодае незвычайнай гаючай сілай, таму бацькі спальвалі на вогнішчы кашулькі хворых дзяцей, верачы ў абавязковае выздараўленне малых. Дзядулі і бабулі, кідаючы ў купальскае вогнішча старыя непатрэбныя рэчы, прасілі багатага ўраджаю.
Лічылася, што ў ноч на Купалле на ўсю моц буяніць усякая погань: чэрці, ведзьмы, лесавікі. Каб засцерагчыся ад іх, людзі кідалі ў жыта галавешкі, на парог хлявоў клалі крапіву. ІСоней на Купалле ў начное не выводзілі.
Існаваў цікавы старадаўні звычай: той, хто хацеў набрацца сілы і прыгажосці, павінен быў голым выкупацца ў ранішняй купальскай расе.
Кульмінацыяй Купалля былі пошукі папараць-кветкі, сімвала шчасця.
Як сведчыць паданне, гэта кветка з’яўлялася ў дрымучым лейе толькі раз у год, якраз у гэту цудоўную ноч. Цвіла яна ўсяго некалькі імгненняў, а сцерагла яе ад людзей нячыстая сіла. Таго, хто наважваўся наблізіцца да кветкі, яна магла пазбавіць розуму ці напужаць да смерці. Таму, хто выпраўляўся на пошукі дудоўнай кветкі, магло і пашанцаваць, калі ён сустракаў у лесе купальскага дзядка. Той збіраў гэтыя вогненныя кветкі ў маленькі кошык. Сустрэўшы дзядка, трэба было моўчкі паслаць перад ім белае палатно, і ён таксама моўчкі клаў туды адну чароўную кветку. А каб чэрці не адабралі яе, трэба было разрэзаць далонь правай рукі і ўставіць у парэз папарацькветку.
Людзі шчыра верылі, што той, хто знаходзіў папараць-кветку, набываў здольнасць бачыць скрозь зямлю схаваныя скарбы.
Царква, імкнучыся адвучыць людзей ад язычніцкіх абрадаў, вызначыла на дзень Купалля рэлігійнае свята Іаана Хрысціцеля. Адсюль і другая назва свята — Іванава ноч.
Купальская ноч быццам вяртала ўсіх на сотні гадоў назад, у глыб сівых стагоддзяў, калі продкі нашы былі язычнікамі і маліліся не Хрысту, а Перуну, Дажбогу і Вялесу.