Беларускія тэксты

Мурашнік

А. Крэйдзіч

Чытаць гэты тэкст лацінкай

Некалі мурашнік, які вырас ля самай лясной сцяжынкі, быў такі маленькі, што не закрываў нават пянька. Але паступова рудая горка большала. Дробненькія, але дужыя і ўпартыя стварэнні з усяго наваколля безупынна сцягвалі сюды патрэбны будаўнічы матэрыял, і хутка горка заняла ўсю сцяжыну.

Чалавек прыпаў на адно калена, схіліўся, стаў назіраць. Мураш трымаў перад сабою трэсачку, большую за яго ў пяць разоў. Тузаўся то ў адзін, то ў другі бок, але, здавалася, не пасоўваўся ні на крок. Праз хвіліну чалавек зноў паглядзеў сабе пад ногі і не ўбачыў мураша.

Светлая трэсачка варушылася каля самага падножжа рудога конуса.

3 аднаго боку мурашніка людзі вытапталі дугу. Пройдуць, абмінаючы перашкоду, тупнуць нагой, страсаючы мураша, адфутболяць сухую шышку — і абходны шлях пазначаны.

Мурашоў, праўда, нічога, акрамя сваёй справы, не хвалявала. Яны цягнулі да горкі зялёных вусеняў, чорных жучкоў, белых лічынак.

Аднойчы на мурашоў абрушылася бяда. Яна мела выгляд вузкіх веласіпедных колаў з чорнымі пакрышкамі. Першы веласіпедыст угледзеў наперадзе перашкоду і набраў разгон, каб не завязнуць у рыхлай горцы. След у след праляцеў другі. Трэці імчаў крыху воддаль. Ён прытармазіў і абагнуў жытло мурашоў, разрэзанае на дзве паловы. Чацвёртым ехала малое дзіця. Адолець мурашнік яно не здужала і мякка апусцілася на яго левую палову. Заенчыла, згрэбла падэшвамі тое, што па крупіцах іЛІрплі маленькія будаўнікі, адскочыла, пачало пад смех старэйімых выцягваць веласіпед, руйнуючы правую палову конуса.

I Іпраскіданыя мурашы хапаліся за бліжэйшы кавалачак гапінкі ці за трэсачку і цягнулі да горкі, нібыта нічога не здарылмся.

Стары чалавек схадзіў па сякеру, высек і завастрыў чатыры Лнрозавыя слупкі, убіў іх вакол мурашніка, пасля прыбіў да слупоў альховыя жардзінкі. Атрымалася агароджа.

ІІрайшоў час. Той самы чалавек наведаўся да мурашніка I, калі ўбачыў яго, знямеў. Жытло ўпартых насякомых не толькі мнрнула сабе правільную форму конуса, але і прыкметна пабольшпла. Вяршыняю мурашнік даставаў чалавеку да пояса. Аднак пгнроджа з аднаго боку аказалася паламанай, канцы жэрдак хлпаліся ў мурашніку. Стары вырашыў, што веласіпеду такую ж:>рдку не адолець, і зрабіў вывад:

«На матацыкле нехта ўлез». Ён ужо намерыўся выцягнуць абломкі, але спахапіўся. Ці варта ііпоў варушыць адбудаваную другім разам хату?

Пакінуў так, лк было.

Пасля гэтага ў старога былі яшчэ дзве сустрэчы з мурашнікпм.

Першая адбылася праз год. Тады чалавек праслязіўся, бо ўбачыў, што горка зноў здорава пацярпела. Хату мурашоў прыціснуў да зямлі шырокім колам трактар. Рэшткі таго, што нядаўна называлася агароджаю, валяліся навокал. Стары сабраў іх і кінуў пад хвою. Пасля моўчкі пастаяў, павярнуўся, цяжка ўздыхнуў і паволі пайшоў па сцежцы.

У апошнюю сустрэчу чалавека з мурашамі адзіны слупок, які ўцалеў ад наезду трактара, цяпер ледзь вытыркаўся з горкі. Яна зноў мела правільную форму конуса і вырасла настолькі, іпто вяршыня раўнялася з плячыма чалавека.

Старому падалося, што знішчыць або спыніць мурашоў не можа ніякая сіла. Ён падумаў, што мураіпы сваёю абыякавасцю да зла, якое чыняць ім людзі, дэманструюць сваю пагарду да іх.