Беларускія тэксты

Прывітанне ад вядзьмаркі

А. Якімовіч

Чытаць гэты тэкст лацінкай

Выпускнікі адзінаццатага класа Косця, Пеця і Вадзім на мяккіх крэслах сядзелі ў Пеці на дачы. Пеця тут часта адпачываў разам са сваімі сябрамі. Цяпер, у пачатку лета, хлопцы рыхтаваліся да чарговага выпускнога экзамену па гісторыі.

За адчыненым акном весела шчабяталі птушкі, цвілі яблыні. Хлопцы, стомленыя падрыхтоўкай да экзамену, пазяхалі. Пеця са злосцю шпурнуў падручнік гісторыі на канапу.

Вадзім, які здаваў экзамены на дзясяткі, заявіў, што экзаменаў не баіцца, бо загадзя ведае, які білет выцягне. Сябры з недаверам глядзелі на аднакласніка.

Перад кожным экзаменам я ў цяжарнай жанчыны пытаюся, які білет заўтра выцягну, — паведаміў Вадзім. — Які скажа, такі і выцягваю. Мне гэты сакрэт адна вядзьмарка адкрыла.

Пасля прыезду ў горад Пеця накіраваўся да невялікай драўлянай хаткі, перад якой раслі густыя кусты бэзу. Каля плота, ппболенага вапнай, узвышаліся вішні. Да хаты вяла пратаптаІ І І ІЛ дарожка, роўная, як нітка.

Лзірнуўшыся, як злодзей, хлопец увайшоў у нізенькія сенцм. Ён пастаяў, чакаючы, пакуль супакоіцца дыханне, перастамуць дрыжаць ногі. Узяўшыся за клямку, Пеця адчыніў дзверы I ііпйшоў на кухню.

Ледзь не палову яе займала вялізная печ, каля пкой на доўгай жардзіне віселі розныя зёлкі, звязаныя ў пучкі. ІСпля акна стаяў шырокі дашчаны стол. За ім сядзела жанчыІ ІП гадоў шасцідзесяці з рэдкімі чорнымі валасамі, кранутымі сіпізною. Маленькімі вострымі вочкамі жанчына прасвідроўвала х лопца наскрозь. Разгубіўшыся, Пеця сам не ведаў, з чаго пачаць. Яму раптам стала горача. На лбе, на скронях выступіў пот. Як у сне, ён папрасіў вядзьмарку зрабіць нагавор на сябра.

—Сухоты нагнаць ці розум адняць? — пацікавілася вядзьмпрка, паказаўшы ўстаўныя металічныя зубы.

Розум адняць, каб экзамен не здаў.

Старая сказала, што да яе ўжо прыходзіў адзін хлопец, каб іірябіць нагавор на аднакласніка, і загадала Пецю заплюшчыць почы. Ён адчуў, як пакой завалакло дымам, ад якога закружылася галава. Хлопец спінай прытуліўся да дзвярэй, каб не ўпасці.

Калі Пеця расплюшчыў вочы, то ўбачыў, што ў печ павольмп, бы самалёт на парадзе, плыве клуб дыму. Хлопец міжволі рпзявіў рот. А вядзьмарка працягнула Пецю закопчаны дымам канверт і загадала непрыкметна пакласці яго сябру ў кішэню. Хлопец кінуў на стол некалькі скамечаных грашовых купюр I выскачыў на двор.

Пасля экзамену Пеця, Косця і Вадзім зноў сабраліся на Пецсвай дачы. Вадзім зноў атрымаў на экзамене дзясятку, а Пеця п Косцем ледзь выцягнулі на троечкі. Вадзім дастаў з кішэні пінжака закопчаны дымам канверт, працягнуў яго Косцю і сказаў:

—Косця, табе прывітанне ад вядзьмаркі.

Косця заміргаў вачыма. Тады Вадзім дастаў яшчэ адзін чорны канверт і працягнуў яго Пецю:

I табе прывітанне ад вядзьмаркі.

Вадзім растлумачыў разгубленым аднакласнікам, што тая пядзьмарка — яго родная бабуля. Учора Вадзім у яе на ложку ляжаў і чуў, як аднакласнікі прасілі яе, каб розум яму адняла.

— Я не злуюся на вас. Вы перавучыліся. Нервы ў вас здалі, — сказаў Вадзім. Кінуўшы на падлогу чорныя канверты, ён выйшаў на двор, дзе весела шчабяталі птушкі і цвілі яблыні. ,