Роздум
Л. Гаўрылкін
Да адыходу цягніка застаецца больш за гадзіну. I я не спяшаюся.
Павольна іду па вуліцы. Дыхаю свежым асеннім паветрам. Яно як сцюдзёная крынічная вада ў летні спякотны дзень. Ці гэта так здаецца пасля гарачыні заводскага цэха?
Пад нагамі шамаціць пажоўклае лісце. Яго многа наштампавала восень, накідала на зямлю, развесіла на дрэвах, і яно вісіць, залатое, яснае, чыстае.
Сёння мне асабліва падабаецца горад, нібы бачу яго ўпершыню.
Хаця і добра ведаю, што не ўпершыню, бо сем гадоў працую тут і паспеў прывыкнуць, як да роднае хаты.
Але сёння… Я раптам заўважаю, што дом насупраць нашага завода чыстага блакітнага колеру. На балконах падвешаны драўляныя скрынкі, у якіх красуюцца чырвоныя кветкі.
I ўся вуліца, шырокая і прамая, як напятая струна, здаецца мне нейкай абноўленай і святочнай. А колькі колераў! Увесь горад сатканы з колераў, і ўсе яны, светлыя і чыстыя, нібы вымытыя вераснёўскімі росамі, лашчаць вока сваёй пяшчотай, радуюць сэрца.
У скверы, праз дарожку, стаяць блакітныя доўгія лаўкі. На іх добра пасядзець спякотным днём пад густымі клёнамі. Ля ўвахода ў сквер цэлае лета прадавалі газіраваную ваду. Вада шумлівая, халодная, салодкая.
А вось глядзяць на мяне і клічуць да сябе шырачэзныя, як неба, вокны ўнівермага.
Усё так, як і раней, як і заўсёды. Але я толькі сёння думаю пра ўсё гэта. Думаю і сумую…
У гастраноме я купляю пачастунак дачцэ. Хаця, калі я прыеду, яна будзе спаць. Я пакладу гасцінец пад падушку. А раніцай, калі мяне зноў не будзе дома, яна знойдзе пачастунак. Маці ёй скажа, што яго прывёз я, але яна не паверыць і будзе думаць, што прысніла яго ноччу. Я ўяўляю яе радасць, яе звонкі смех. .11 я вакзала мяне сустракаюць аднавяскоўцы — Васька Таран I I Інтро Абуховіч.
Нпсіль працуе ліцейшчыкам. Ён ходзіць у кірзавых ботах, .. заношаных да бляску, і ў грубых штанах нейкага ня- нпўнага колеру. Яго пінжачок пакамечаны, палінялы, аж белы нп млячах, са скручанымі ў трубку лацканамі. Сарочка ў Васіля гтрпкатая, у чырвоную і жоўтую клетку. Васілёў твар, поўны I круглы, як футбольны мяч, чырвоны. На ім заўсёды гуллівая, іжйкая бесклапотная ўсмешка.
Але сам Васіль, я ведаю, сур’ёзІІІ.І і разважлівы чалавек.
Пятро Абуховіч таксама нядрэнны хлопец. Толькі сквапны мольмі.
Можа, гэта ад прафесіі: працуе ён у магазіне «Мяса — ммлпко» прадаўцом. Ён тонкі, бледны. У Абуховіча толькі вочы прыгожыя — любая дзяўчына пазайздросціць. Вялікія, цёмпыя, яны і робяць прывабным яго схуднелы твар.
Каторы ўжо год запар мы ездзім у адным і тым жа вагоне — у трэцім.
I не таму, што гэты вагон нейкі асаблівы. Ён бывае ўсялякі, які прычэпяць. Для нас — абы трэці. Гэта адрас кожпнга з нас у дарозе. А адрас у чалавека павінен быць пастаянны.
Цягнік крануўся. Колы ўсё часцей і часцей пагрукваюць на стыках, за акном калышуцца тэлеграфныя слупы, плывуць пранпды. Галасоў пасажыраў не чуваць. Стаіць аднастайны гул. За нкном плывуць зыркія агні, іх усё менш і менш, і хуткацягнік «нікае ў цемры ночы.
На наступным прыпынку нам выходзіць, а потым яшчэ кіламетры тры ісці праз поле да вёскі.
Я гляджу ў акно і думаю пра жонку і дачку. У акне — чарната ночы. На небе, калі прыгледзецца, міргаюць зоркі. I мне нясцерпна хочацца, каб хутчэй ішоў наш цягнік.