Беларускія тэксты

Сцежкі зубрыныя

Т. Хадкевіч

Чытаць гэты тэкст лацінкай

Сям’я егера Макара Ігнатавіча жыла на паўднёвай ускраіне Ііелавежскай пушчы. 3 пушчай і яе жыхарамі Пятрусь быў знаёмы, хоць і не забіраўся далёка ў нетры. Бачыў хлопчык даўганогіх ласёў, статак дзікоў, бабровую хатку з плацінай.

Некалькі разоў бацька вадзіў Петруся туды, дзе жывуць зубры. Іх было трое: пара дарослых зуброў і зубраня, якому яшчэ I года няма. Стары зубр вялізны, з гарбом, з прыгнутай галавой, нпд якой завостранымі падковамі раскідваюцца рогі. Сустрэношся з ім адзін на адзін — страху не абярэшся! Але за агароджай ён выглядае зусім мірным. Падыдзе да плота і ўтаропіцца І ІЛ цябе праз шчыліны дабрадушнымі маленькімі вочкамі. Так I цягне пагладзіць яго.

Аднойчы бацька, аглядаючы веласіпед, прапанаваў сыну паехпць у пушчу разам. Быў поўдзень, калі яны выехалі на шырокую дарогу, абапал якой высокай сцяной стаяў лес, шчодра заліты сонечным святлом. Раскідвалі густалістае вецце магутныя ліпы, клёны, вязы, цягнуліся ў неба гонкія сосны, цямнелі піраміды стагадовых ялін. Лес поўніўся птушыным рознагалоссем.

Спыніліся ля загарадкі, дзе гадаваўся статак аленяў. Яны з ахвотай бралі з Петрусёвых рук кавалачкі хлеба, яблыкі.

Праехаўшы кіламетры два-тры, бацька збочыў з галоўнай дарогі.

Месцамі кроны дрэў спляталіся над сцежкай, таму ўнізе панаваў паўзмрок. Петрусю было страшнавата. Ехаць стала нязручна, бо веласіпед раз-пораз падскокваў на тоўстых каранях. Пакінуўшы веласіпед каля дарогі, бацька з сынам накіраваліся да высокага дуба, дзе было гняздо чорных буслоў. Двое маленькіх буслянят нагадвалі падушачкі ў чорных навалачках. А над імі на адной назе стаяў чарнакрылы і чорнагаловы бусел, аглядаў наваколле. Раптам ён прысеў, адштурхнуўся нагамі і, распластаўшы крылы, паляцеў некуды.

— Няўжо гэта мы спалохалі яго? — здзівіўся Макар Ігнатавіч і, азірнуўшыся, усклікнуў: — Глядзі, Пятрусь!

Прым’інаючы густую траву, па лугавіне ішлі зубры. Адзін быў вялізны, другі меншы, з цёмна-бурай барадой. Побач крочыла вясёлае зубраня. Меншы зубр і зубраня перайшлі лясную дарогу і схаваліся ў гушчары. Еольшы спыніўся каля веласіпеда, абнюхаў яго, паддзеў рогам за раму, падхапіў і ўскінуў угору. Падаючы, веласіпед стукнуў зубра па шыі. Тады звер, усё больш шалеючы, пачаў са злосцю мясіць яго рагамі.

Макар Ігнатавіч захваляваўся, ускрыкнуў. Зубр умомант павярнуўся на голас, махнуў хвастом і, прыгнуўшы галаву, хутка рынуўся ў бок егера.

Макар Ігнатавіч крыкнуў сыну, каб той лез на дрэва. Пятрусь кінуўся на галіну ліпы, усхвалявана глянуў уніз. Бацька стаяў за ствалом дуба, а зубр з другога боку ўпіраўся лбом у ствол і не то мычаў, не то стагнаў ад напружання і злосці.

Макар Ігнатавіч загадаў сыну не злазіць з ліпы, а сам хуценька перабег за другое дрэва. Зубр, заўважыўшы гэта, рушыў за ім следам. Так, нібы гуляючы ў хованкі са зверам, Макар Ігнатавіч павёў яго ў глыб лесу. Некаторы час было чуваць, як нешта шамаціць і трашчыць, затым усё сціхла.

Петрусю стала страшна. Можа, у гушчары зубр дагнаў бацьку і працяў вострымі рагамі? А ён, Пятрусь, сядзіць сабе на галіне і нічога не робіць. Час мінаў павольна. Аднекуль на лугавіну ныскачыла шэрая казуля, прыслухалася, панюхала паветра і кінулася ў кусты. 3 шумам узмахваючы крыламі, прыляцеў да гнязда бусел, і чорныя бусляняты заварушыліся, пачуўшы ежу.

—Пятрусь! — прагучаў нарэшце бацькаў голас.

Макар Ігнатавіч выйшаў з лесу, і Пятрусь з радасцю заўважыў, што адзенне на бацьку было цэлае.

А дзе зубр? — спытаў хлопчык.

Пайшоў сваёй дарогай, — без усякай злосці адказаў бацька. — Загнаў мяне на дрэва і чакаў, ці не звалюся я на яго рогі.

Веласіпед, да якога яны падышлі, быў паламаны. Макар Ігнатавіч ускінуў яго на плячо, і яны пакрочылі лясной дарогай. Пятрусь быў вельмі задаволены сённяшняй прыгодай: не кожнаму дадзена пабачыць такое!