Беларускія тэксты

Грошы

3. Прыгодзіч

Чытаць гэты тэкст лацінкай

3 суседам Аркадзем мы не бачыліся пяць гадоў. Я вучыўся ў інстытуце ў Мінску. Аркадзь працаваў загадчыкам буйной базы. Сусед сустрэў мяне радасна, падышоў бліжэй і, пільна аглядаючы з галавы да ног, паляпаў па плячы.

Рухавая цётка Зося, Аркадзева маці, паставіла перад намі міскі з агуркамі, шаткаванаю капустай, парэзаным на скрылі салам, патэльню з падсмажаным колцам свойскай каўбасы.

Пачуўшы пра маю вучобу, Аркадзь скептычна ўсміхнуўся. Ён наваліўся грудзьмі на стол, загаварыў горача, нібы працягваючы нейкую даўнюю спрэчку:

Інстытут — гэта, канечне, добра. Толькі скажу я табе, дарагі мой сусед, ніякія інстытуты, ніякія акадэміі не зробяць нікога чалавекам, калі ён не ўмее жыць.

Аркадзь паклаў мне на плячо руку і, нахіліўшыся, даверліва зазірнуў у вочы:

Скажы мне чэсна, хіба дыплом — гэта галоўнае ў жыцці?

Не разумеючы, да чаго ён хіліць, я паціснуў плячыма. Па- свойму зразумеўшы маю няпэўнасць, Аркадзь зазначыў:

— Галоўнае ў нашым жыцці — грошы. Яны з’яўляюцца і маім дабрабытам, і маім гонарам, і маёй свабодай. Паглядзі на мяне.

Аркадзь нават ступіў крок назад, каб я мог лепш яго разгледзець. Ён паведаміў, што кашуля на ім каштуе амаль сто долараў.

Прадэманстраваў фірменныя штаны, мадэльныя туфлі, замежны гадзіннік з залатым бранзалетам.

Лркадзь, якога выгналі калісьці са школы, з задавальненнем ішсказаў, што нядаўна да яго на паклон прыходзіў дырэктар. Я :тпытальна паглядзеў на Аркадзя. Высветлілася, што мой гусед паехаў на грузавіку ў камандзіроўку, скарыстаў момант I ўкінуў у кузаў сотню-другую лістоў шыферу. Аркадзь ведаў, І І ІТО ў вёсцы шыфер за любую цану возьмуць. Першы прыйшоў Мікалай Сцяпанавіч, якому спатрэбіўся шыфер для школы. Лркадзь назваў такую цану, што ў дырэктара аж дыханне перахішіла.

Мне ўспомнілася, як у дзяцінстве Аркадзь падбіў нас, суседгкіх падлеткаў, гуляць у краму. Паставіў перад намі шклянку ІІ кплодзежнай вадой, падфарбаванай вішнямі, і аб’явіў, што г:»та морс. Прадаваў шклянку морсу за яйка. У тое лета суседкі ме раз скардзіліся адна адной, што куры чамусьці раптам пераоталі несціся. I толькі наш «прадавец» хадзіў задаволены.

У дзявятым класе за двойкі Аркадзя выключылі са школы, і ёіі вымушаны быў пайсці ў калгас. Знайшоў падыход да брыгадзіра, і той пасылаў хлопца на працу толькі з канём. Амаль кожны вечар пасля работы Аркадзь заязджаў у свой двор і скіднаў то нейкія мяшкі, то дошкі, то сена. Аднойчы Аркадзь вёз дадому дровы. Нагрузіў звыш меры.

Бедны конік ажно клаўся ў аглоблях, цягнучы па пясчанай дарозе цяжкі воз. Каля брамы конь спатыкнуўся і ўпаў. Аркадзь пачаў лупцаваць яго пугай па спіне, па галаве. Конь падняўся, але скрануць воз з месца ўжо п« было сілы, і ён толькі паволі махаў галавою. А ў яго вялікіх разумных вачах блішчэлі слёзы.

Мне раптам падалося, што ў хаце нясцерпна душна, няма чым дыхаць. Я падняўся з-за стала і, не падаючы Аркадзю рукі, пайшоў да дзвярэй. На дварэ ўдыхнуў на поўныя грудзі свежага паветра.

Восенню, калі я ўжо зноў быў у Мінску, прыйшло пісьмо з вёскі.

Сястра пісала, што цётка Зося моцна застудзілася і ляжыць у бальніцы. Давалі тэлеграму Аркадзю. Ад яго прыйшоў кароткі адказ:

«Прыехацьнемагу. Надзвычайныяабставіны». Але ў вёсцы ўсе казалі, што пашкадаваў грошай.