Беларускія тэксты

Настаўнік чарчэння

I. Навуменка

Чытаць гэты тэкст лацінкай

Да вайны ў школе, дзе вучыўся Косця Кветка, чарчэнне выкладаў настаўнік Апалінарый Феактыставіч. Ён быў надзвычай мяккім чалавекам, і гэтым карысталіся вучні. Яны ведалі, што да рэвалюцыі іх настаўнік выкладаў у гімназіі латынь. I хоць цікавасці да латыні шасцікласнікі не праяўлялі, але на ўроках Лпалінарыя Феактыставіча часта гучала гэта прыгожая мова.

Аматарам латыні часцей за ўсіх прыкідваўся Косця. Калі хто-небудзь не зрабіў чарцяжа, яго выратавальнікам станавіўся Косця. Пры ўваходзе Апалінарыя Феактыставіча ў клас Косця мппускаў на твар цень задумлівасці. Настаўнік раскрываў класмы журнал, але ў гэты час Косця ўжо сядзеў з паднятаю рукой.

Апалінарый Феактыставіч, як будзе па-лацінску «кніга»?

Настаўнік, вядома, здагадваўся, што не прагай ведаць новае лацінскае слова гарыць яго вучань. Але не адказаць на пытанне Апалінарый Феактыставіч не мог. Той, над кім павіс дамоклаў меч быць выкліканым і ісці з чарцяжамі да стала, на нейкі час быў выратаваны.

Стары настаўнік тлумачыў, нтто словы «свабода», «кніга» і «дзеці» на лацінскаймовемаюцьблізкаегучанне.

Цікавасць шасцікласнікаў да мовы Авідзія і Гарацыя ўзрастала па меры таго, як набліжаўся перапынак. Са званком дзеці зрываліся з месца. Настаўнік з усмешкай закрываў журнал, у які ён не паставіў ніводнай адзнакі.

У дзясятым класе здольны і няўрымслівы Косця ўжо не дазваляў сабе карыстацца слабасцю старога настаўніка. У адносінах класа да Апалінарыя Феактыставіча з’явілася схаваная недзе ў глыбіні юнацкіх душ павага да настаўніка. Пасля ўдалага чарцяжа, зробленага кім-небудзь з дзесяцікласнікаў, Апалінарый Феактыставіч ставіў умельцу пяцёрку і казаў:

— Пара ўжо кожнаму з вас зрабіць чарцёж свайго будучага жыцця. Але ў гэтым вам лепш за мяне дапаможа Авідзій.

Апалінарый Феактыставіч пачынаў чытаць Авідзія. Голас у яго быў слабы, прыглушаны, але настаўніка слухалі з затоеным дыханнем.

Ніхто не разумеў слоў лацінскага верша, які перажыў стагоддзі, але ўсе адчувалі магутнае, узнёслае пачуццё.

—Авідзій любіў сваю зямлю, як можа яе любіць вялікі сын сваёй Айчыны, — казаў стары настаўнік.

Косця хадзіў у раённую бібліятэку, але там не было твораў Авідзія.

Бібліятэкарка дзівілася:

—Навошта вам гэты Авідзій? Чалавек дзесяць прасілі ўжо. Па праграме ж яго не праходзяць! …Косця Кветка паступіў у лётнае вучылішча. Яму трэба было ехаць у далёкі горад. Сябры купілі хлопцу развітальны падарунак — табакерку са срэбным вечкам. На вечку выгравіравалі лацінскія словы, якія калісьці напісаў Апалінарый Феактыставіч на дошцы. Перакладаліся яны так: «Радзіму нашу любім і абараняць яе павінны».

Выпускнога вечара ў той год не было: пачалася вайна. У гарадок прыйшлі фашысты. Апалінарыя Феактыставіча арыштавалі за знявагу нямецкай зброі. Адбылося гэта так. У гаспадыні, дзе кватараваў стары настаўнік, нямецкія салдаты рэквізавалі парасё. Яно не давалася ў рукі, і салдаты застрэлілі яго з аўтамата. Апалінарый Феактыставіч, які прысутнічаў пры гэтым, сказаў афіцэру:

Ёсць добрая лацінская прыказка «Арлы не ловяць мух». У вашых салдат на шапках арлы, але яны падобны да злых гіен.

Гэта былі апошнія словы, якія сказаў стары настаўнік. Яго расстралялі.

У сорак пятым годзе, калі ішлі баі за Берлін, Косця вярнуўся ў родны гарадок. У яго было тры ордэны на гімнасцёрцы і пусты правы рукаў.

Цяпер Косця працуе ў той школе, дзе выкладаў чарчэнне Апалінарый Феактыставіч. I калі тлумачыць Косця закон Архімеда, то гаворыць не толькі пра выцесненую целам вадкасць, але і пра жыццё самога Архімеда, які храбра абараняў свой горад ад ворагаў.